Кніга рэкордаў Гінэса выйдзе з трохмернымі карцінкамі


Дзякуючы новаму дадатку можна сфатаграфавацца з самым маленькім чалавекам у свеце або пагладзіць сабачку-карліка.

Выдаўцы самага папулярнага даведніка ў свеце ідуць на розныя хітрыкі, каб яшчэ больш павысіць продажы. 57-е выданне Кнігі рэкордаў Гінэса мае адмысловы дадатак, дзякуючы якому ўсе карцінкі можна пабачыць у трох вымярэннях. Паводле аўтараў ідэі, яе мэта – прыцягнуць да чытання дзяцей.

{movie}Новы выгляд Кнігі рэкордаў Гінэса|left|6320{/movie}“Кожны год мы спрабуем заахвоціць дзяцей чытаць кнігі. Сёлета мы вынайшлі захапляльную рэч – пашыраную рэальнасць. Яна дае вам магчымасць насамрэч камунікаваць са старонкамі і рэкардсменамі”, – гаворыць галоўны рэдактар Кнігі рэкордаў Гінэса Крэйг Глэндэй.

Кніга рэкордаў Гінэса выходзіць на 22 мовах у 100 краінах. У 2013 г. выдаўцы разлічваюць прадаць каля 2,7 млн экзэмпляраў.

belsat.eu

Ніжэй – здымкі самых цікавых рэкардсменаў.

Стужка навінаў