Лагер нелегальных эмігрантаў на стыку межаў


У лесе на мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы гарадзенскія памежнікі трапілі на лагер нелегалаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у лагеры былі 36 грамадзянаў В’етнаму ва ўзросце каля 30 гадоў. Пры сабе ў затрыманых не было ні грашовых сродкаў, ні дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

У выніку першаснага разгляду высветлілі, што на тэрыторыю Беларусі мігранты трапілі незаконна і рыхтаваліся да парушэння мяжы.

Замежнікі прыбылі ў Беларусь з Масквы, куды ў розны час дабіраліся чыгуначным транспартам з Ханою. У некаторых з іх у расейскай сталіцы ўжо жылі сваякі, якія дапамагалі здымаць часовае жытло і ўладкоўваць мужчын рознарабочымі на рынках, а жанчын – нянечкамі.

З Масквы група прыбыла на аўтобусе, на тэрыторыі Беларусі не спынялася, а кіравалася адразу да мяжы. Лагер нелегалы разбілі за 6 км ад лініі мяжы, не даходзячы да памежнай зоны, у надзеі на тое, што такім чынам яны будуць прыцягваць да сябе менш увагі.

belsat.eu

Стужка навінаў