100 гадоў БНР – у жывым эфіры: стрымы, канцэрты і спецвыданне


Святочны эфір студыі «Белсату» – 25 сакавіка з 12-й да 18-й.

Таксама можаце глядзець наўпроставую трансляцыю канцэрту:

Тым часам у Белсатоку адбыўся канцэрт з удзелам Лявона Волськага. Гэтая імпрэза транслявалася ў эфіры «Белсату», а цяпер вы можаце паглядзець канцэрт онлайн.

Затрыманні ў Менску

Відэа з затрымання нашых калегаў Сяргея Кавалёва і Кацярыны Андрэевай. Што адбывался ў аўатазаку з журналістамі – чытайце ў рэпартажы:

Дзень Волі распачаўся з арыштаў: прэывентыўных і непасрэдна на месцы зборы, адкуль мелася рушыць шэсце:

Як развіваліся падзеі у Менску 25 сакавіка? Глядзіце тэкставы онлайн пагадзінна:

19:04. Адзін з арганізатараў канцэрту Павел Белавус сказаў, што імпрэзу можна будзе лічыць паспяховай, калі стане вядома, што затрыманых сёння не асудзяць, а адпусцяць.

Фота – Ірына Арахоўская

18:19. Арганізатары канцэрту заявілі, што імпрэзу наведалі 50 тысяч асобаў.

Фота – Ірына Арахоўская

18:15. Са сцэны канцэрту Свята Незалежнасціь намеснік дырэктара «Белсату» Аляксаей Дзікавіцкі прамовіў:

«Калі я думаю пра тое, што бацькі-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі глядзяць з нябёсаў на нас цяпер, то мне падаецца, што яны цешацца. Таму што Беларусь ёсць. Можа, не такая, як мы марым, можа, не такая, як, мы хацелі б, каб яна была, але яна ёсць. Гэтая дзяржава прызнаная ва ўсім свеце, сябра ААН, не думаю, што нехта сумняецца цяпер у тым, што беларусы маюць права на сваю дзяржаву».

17:40. Вольга Ермалаева-Франко, арганізатарка забегу да БНР-100, разам з мужам Патэрсанам, у межах акцыі (у якой бяруць удзел беларусы з усяго свету) прабеглася ажно два разы: 24 і 25 сакавіка.

«Мы бяжым два дні. Збіраліся бегчы толькі ўчора, каб сёння ўжо падлічыць (сумарная колькасць кіламетраў, якія прабеглі), але некаторыя вырашылі бегчы сёння, усё ж такі ў самую дату, 25-га», – адзначыла Вольга ў нашым эфіры.

17:05. Любоў Лунёва, якую сярод іншых журналістаў спачатку затрымалі, а пасля адпусцілі, распавяла:

«Мэтанакіравана затрымлівалі людзей, якія ішлі на плошчу Коласа паўдзельнічаць у акцыі, і мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў «Белсату».

Таксама яна распавяла, што тры асобы яшчэ не выпусцілі, сярод іх мужчына, які прыйшоў з плакатам «100 гадоў БНР».

17:00.

«Свята атрымалася лепш, чым чакалі. Сабралася, не ведаю, 15, 20, 30 тысяч чалавек, але ўвесь горад святкуе, і гэта нашая перамога», – адзначыў у эфіры «Белсату» Франак Вячорка, адзін з кіраўнікоў «Арт-Сядзібы», якая і займалася арганізацыяй канцэрту.

16:26. Нашая журналістка ў эфіры распавяла, як яе затрымлівалі міліцыянты, заломваючы рукі і не паказваючы службовых пасведчанняў. Ужо, што праўда, адпусцілі, як і іншых журналістаў каналу.

15:15. «Калі мы бачым у Менску такую колькасць духоўных ідэйных людзей, гэта будзіць сапраўды вялікую надзею», мяркуе Алесь Краўцэвіч.

14:56. Выступіла дэпутатка Алена Анісім, цяпер на сцэну выйшаў кіраўнік медыйнага холдынгу Tut.by Юрый Зісер.

14:36. Асноўная частка затрыманых знаходзіцца ў Савецкім РУУС, паведаміў у эфіры «Белсату» праваабаронца Алесь Бяляцкі. Пры гэтым праваахоўнікі не ўдакладняюць асобы затрыманых.

Багата людзей на Свяце ля Опернага

14:15. Гісторык Алесь Краўцэвіч наведаў нашую студыю, дзе падчас размовы заявіў:

«Дазвол быў дадзены, я лічу, толькі са страху – каб не была масавая нелегальная акцыя. З другога боку, дазвол выклікаў павелічэнне масавасці гэтага свята, таму што людзі прыйдуць з дзецьмі, прыйдуць тыя, хто не пайшоў бы пад дубінкі, прыйдуць тыя, хто хоча паказаць, што маюць нацыянальную годнасць. Каб выказаць свой пратэст супраць існуючай улады. А задача ўлады – стварыць такую карцінку, што гэта свята маргіналаў. Але думаю, гэта не ўдасца».

13:40. Алесь Адамковіч, адзін з арганізатараў 100-годдзя абвяшчэння БНР у Вільні, у эфіры «Белсату» заявіў:

«У Вільні адчуваецца свята, таму што дапамагае дзяржава – у адрозненні ад Беларусі, дзе дзяржава супраць і дзе людзі сёння арыштоўвацца. Тут мы атрымалі дазволы на ўсе мерапрыемствы, шэсці рэгулявала паліцыя, нават перакрываючы рух. Мы былі ў Сойме Літвы, дзе быў прыём, цяпер будзе ў Віленскай ратушы. Большасць беларускіх арганізацыяў узялі ўдзел у святкаваннях».

13:28. Журналістка Марыя Арцыбашава, якая падчас затрыманняў знаходзілася на плошчы Якуба Коласа, распавяла, што яна пабачыла:

«У людзей вырываліся сцягі. Журналістаў і фатографаў затрымлівалі ні за што. Чалавек знаходзіцца на іхнай дарозе да аўтазаку – чалавека адразу цягнуць у аўтазак».

Таксама паступіла інфармацыя пра тое, што музыкаў гурта «Dzieciuki» ужо падчас перадканцэртнай рэпетыцыі абшукалі.

13:00.

«Акцыя завяршылася, не распачаўшыся. Пляц зачышчаны, тут ужо нікога няма», – распавяла журналістка Таццяна Уласенка, якая знаходзіцца на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Адтуль сёння мелася распачацца шэсце.

Затрыманне на пл. Якуба Коласа ў Менску

12:52. Каля 50 асобаў з бел-чырвона-белымі сцягамі святкуюць 100-годдзе абвяшчэння БНР у цэнтры Кіева.

12:45. Ля Опернага тэатру пакуль не шматлюдна, але час на тое, каб далучыцца да святкавання, яшчэ ёсць. Як распавёў наш журналіст Алесь Залеўскі, людзей на канцэртную пляцоўку пускаюць не вельмі ахвотна, нібыта з-за неабходнасці правесці праверку «у межах сапёрнай бяспекі».

12:33. Журналістка «Белсату» Таццяна Уласенка кажа, што на плошчы Коласа ў Менску затрымалі каля 40 асобаў. Сярод іх ёсць і журналісты нашага каналу.

12:30. Тым часам у Варшаве рушыла шэсце з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР.

Сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве ў каментары нашаму каналу адзначыў:

«Вельмі шмат беларусаў сёння з Польшчы паехалі ў Менск. Яны будуць сёння ля Опернага тэатру. Гэта вялікая колькасць беларускіх студэнтаў. На жаль, не ўсе сёння могуць паехаць у Менск, і тыя беларусы, якія засталіся ў Варшаве, сёння святкуюць, але нашае сэрца сёння ў Менску. Мы разам з усімі беларусамі на тым вялікім беларускім Свяце ў цэнтры сталіцы».

12:12.

«Псіхалагічна беларускія ўлады ўспрымаюць гэтае свята як варожае той сістэме, якую яны збудавалі. Бо гэтае свята не ўкладаецца ў тую сістэму сімвалаў і ідэалагічную», – заявіў палітолаг Павел Усаў у студыі «Белсату».

І пазней дадаў, што ўлады працягваюць застрашваць грамадства, журналістаў, нават патэнцыйных у будучым удзельнікаў акцыяў пратэсту.

У нядзелю а 12-й паводле менскага часу ў жывы эфір выйдзе адмыслова падрыхтаванае выданне студыі «Белсату», прысвечанае святкаванню 100-годдзя ўтварэння БНР і Дню Волі.

Мы распачнем праграму адначасова з пачаткам запланаванага – але недазволенага ўладамі – «Маршу годнасці і волі» ў цэнтры Менску. Нашыя карэспандэнты пройдуць з удзельнікамі шэсця ад плошчы Якуба Коласа да Тэатру оперы і балету, дзе адбудуцца мітынг і канцэрт.

Пачатак «Свята Незалежнасці» запланаваны на13-ую гадзіну. Весці імпрэзу будуць легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка і вядоўца «Белсату» Усевалад Сцебурака.

У межах свята на сцэне выступяць «Akute», «Dzieciuki», «Amaroka», «Мутнаевока», РСП, Кася Камоцкая, Пётр Клюеў, Ігар Варашкевіч, Юры Стыльскі («Дай Дарогу»), а таксама ўдзельнікі Спеўнага сходу.

ДД

Стужка навінаў