100 гадоў вяртання: у Варшаве прайшла выстава, прысвечаная бежанству


Белая пляма ў гісторыі, як беларускай, польскай, так і расейскай – так акрэсліваюць перыяд з 1915 да 1923 арганізатары выставы «Бежанства 1915. Агульная гісторыя», якая адкрылася ў польскім сейме.

Фактычна, гэта было бежанства сучаснасці, а для насельніцтва Падляшша – адна з найбольш змрочных падзей ХХ стагоддзя. Кожны трэці, з’ехаўшы ў глыб Расейскай імперыі, не вярнуўся.

Сёлета адзначаецца 100-годдзе тых трагічных падзеяў: у гады Першай сусветнай вайны пры наступе немцаў жыхары Заходніх губерняў Царскай імперыі (беларусы, палякі ды ўкраінцы) былі вымушаныя пакідаць свае дамы і бегчы ў губерні Цэнтральнай Расеі, Паволжа, Сібіры, Прымор’я і Сярэдняй Азіі. Нягледзячы на маштаб мерапрыемстваў, якія праводзіў урад Расейскае імперыі, становішча велізарнай масы людзей было жахлівым. Масавае перамяшчэнні спустошылі Беларусь. А каб гісторыя не паўтаралася, варта рабіць высновы з мінулага.

Гора кранула кожную перш за ўсё праваслаўную сям’ю. Хто вярнуўся пасля рэвалюцыі, трапіў у новую дзяржаву – Польскую. Сёння на 39 млн насельніцтва Польшчы прыпадае толькі 300 – 400 тысяч праваслаўных, гэта ўсяго каля 1 адсотка. Арганізатары выставы лічаць неабходным паказаць сваю ўдзячнасць продкам, якія выжылі ды захавалі культурную спадчыну, вярнуўшыся на свае землі да сваіх каранёў.

Вольга Саўле, belsat.eu

Стужка навінаў