100 дзён прэзідэнцтва Парашэнкі: перамогі і паразы


Эксперты ацанілі, што ўдалося зрабіць Пятру Парашэнку за першыя 100 дзён на чале Украіны.

Падчас круглага стала «Усход плюс Захад» украінскія эксперты ацанілі плюсы ды мінусы праўлення Пятра Парашэнкі.

Паводле экспертаў, украінскі лідар можа занесці сабе ў актыў падпісанне эканамічнай часткі дамовы аб асацыяцыі з ЕС, як і абвяшчэнне новых выбараў у Вярхоўную Раду. Толькі тое, што гэтыя выбары адбудуцца згодна са старымі законамі, называюць мінусам.

Таксама да плюсаў Парашэнкі адносяць магутную знешнюю палітыку Украіны, дзякуючы якой Кіеў мае падтрымку Захаду. Ва ўнутранай жа палітыцы ўсё складаней – украінцы не адчуваюць барацьбы з карупцыяй і ачышчэння ўлады. Таксама бракуе судовай і канстытуцыйнай рэформы.

А перамовы Пятра Парашэнкі з Расею ацэньваюць неадназначна. Палітолаг Уладзімір Фясенка адзначае, што Расея прызнала прэзідэнта Парашэнка, і гэта дае падставы для дыпламатычнай гульні з Расеяй.

ЗК, belsat.eu, паводле tsn.ua

Стужка навінаў