10 кастрычніка Макей наведае Варшаву з афіцыйным візітам


Міністр замежных спраў Беларусі прыедзе ў Польшчу па запрашэнню свайго калегі Вітольда Вашчыкоўскага.

Паводле беларускага МЗС, візіт прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве і ўзаемным прызнанні паміж нашымі краінамі. Міністры абмяркуюць «актуальныя пытанні двухбаковай супрацы».

Прэс-служба МЗС Беларусі падкрэслівае, што сёлета адбылася прыкметная актывізацыя беларуска-польскага дыялогу. Пра гэта сведчыць серыя візітаў у Беларусь польскіх міністраў (сельскай гаспадаркі, аховы прыроды, транспарту, марской гаспадаркі). Вашчыкоўскі быў у Беларусі ў сакавіку 2016 года. Таксама адзначаецца аднаўленне міжпарламенцкага дыялогу.

Актывізавалася і супраца на мяжы. Цяпер беларускі бок актыўна развівае памежную турыстыку на Аўгустоўскім канале.

Апошні раз Макей быў у Варшаве ў жніўні 2014 года, і сустракаўся з тагачасным кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў