10-гадовы ісламскі баявік забіў двух «расейскіх шпіёнаў»


У сеціва трапіў відэазапіс смяротнага пакарання нібыта супрацоўнікаў ФСБ, – паведамляе амерыканскае выданне «The Independent».

На відэа, якое ўжо выдалена з «Youtube» бачна як 10-цігадовы хлопец страляе ў галаву двум мужчынам, – піша Bbc.co.uk.

Адзін з забітых прадставіўся на камеру як супрацоўнік расейскай Федэральнай службы бяспекі (ФСБ). Другі таксама назваў сябе супрацоўнікам ФСБ і перад смерцю сказаў, што восем месяцаў працаваў на расейскія спецслужбы «супраць мусульманаў». Абодва назвалі сваіх «куратараў».

ФСБ адмаўляецца каментаваць гэтую інфармацыю, – паведамляе расейскі тэлеканал «Дождь».

Побач з хлопчыкам, які забіў нібыта супрацоўнікаў ФСБ, стаяў мужчына са зброяй. Ён прадставіўся як баец «Ісламскай дзяржавы» (тэрарыстычная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Сірыі і Іраку). Паводле некаторых звестак на баку «Ісламскай дзяржавы» ваюе ад 800 да 1500 грамадзянаў Расеі.

ЮВ, паводле independent.co.uk

Стужка навінаў