10 гадоў таму забілі беларускую журналістку Вераніку Чаркасаву


Забойца нанёс 46 нажавых удараў. Следства прыпынілі «у сувязі з невысвятленнем асобы, падлягаючай прыцягненню да крымінальнай адказнасці».

20 кастрычніка спаўняецца 10 гадоў з дня жорсткага забойства беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай.

Журналістку, якая публікавалася ў незалежнай прэсе забілі 20 кастрычніка 2004 ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанёс каля 46 нажавых удараў. Яе цела знайшоў 15-гадовы сын і яе айчым.

Следчыя органы заяўляюць, што расследаванне справы па-ранейшаму прыпынена «у сувязі з невысвятленнем асобы, падлягаючай прыцягненню да крымінальнай адказнасці».

Трагедыя адбылася на фоне рэферэндуму, у выніку якога чарговы раз змянілася Канстытуцыя нашай краіны. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць неабмежаваную колькасць разоў пераабірацца на сваю пасаду.

Журналісцкае расследаванне абставінаў смерці Веранікі Чаркасавай

«Версіі следства не абавязана вам казаць. У расследаванні мы не адкрываем звестак пра следчых, якія вядуць справу», – заявіў у размове з прадстаўнікамі «БАЖ» галоўны інспектар па інфармацыі і сувязям з грамадскасцю Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

Дакументальны фільм пра забойства Веранікі Чаркасавай

Да жалобнай даты з дапамогай беларускіх праваабарончых арганізацыяў быў перавыдадзены зборнік найлепшых публікацый Веранікі «Красным по белому», які ўпершыню пабачыў свет у 2005 годзе.

А 21 кастрычніка ўвечары ў Менску адбудзецца вечарына і канцэрт памяці журналісткі з удзелам беларускіх музыкаў.

Падрабязнасці па тэлефоне (029) 126-70-98.

ЮВ, belsat.eu, baj.by

Стужка навінаў