1 кастрычніка – святочны збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг


Святочнае падпісанне пачнецца а 12:00 каля Менскай ратушы. На падпісанне за #нашсцяг будуць запрошаны вядомыя грамадскія асобы, дзеячы культуры і мастацтва, піша ў сваім Facebookʼу лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Будзе арганізаваны збор сродкаў на выраб нацыянальнай сімволікі.

Для тых, хто не можа прыйсці, створана электронная петыцыя для подпісаў.

«Малады фронт» праводзіць акцыю штодня з 19 верасня – ад дня свята нацыянальнага сцяга.

У мінулую суботу 24 верасня ў дзень збору подпісаў за ўключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі міліцыянты спачатку затрымалі Дашкевіча, а потым заблакавалі двор ягонага шматпавярховіка.

Нягледзчячы на такі ціск, пад грамадскім зваротам ужо паставілі свае подпісы мноства вядомых беларусаў. Першым падпісаўся актор Павел Харланчук.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў