Зубры зазналі паразу


Чарговы тур у КХЛ не прынёс станоўчых эмоцыяў сталічнаму «Дынама».

Зубры на «Менск-арэне» зазналі буйную паразу 1:5 ад «Салавата Юлаева» з Уфы. Адзіная шайба ў нашых – на рахунку Элісана. Гэтая няўдача не паўплывала на нашае месца ў турнірнай табліцы Захаду, мы па-ранейшаму на 12-м радку, ад зоны плэй-оф адстаем на 3 балы. Наступны двубой – таксама дома: у панядзелак прымем аднаклубнікаў з Рыгі.

Тым часам, набірае абароты і айчынны хакейны чэмпіянат. Менскае «Юнацтва» сёння ў гасцях толькі ў серыі булітаў перамагло «Металург» 3:2 і захавала за сабой першы радок турнірнай табліцы, маючы 42 балы. Адставанне на 2 пунткы і другое месца пакуль у «Шахцёра», які быў мацнейшы за «Віцебск» 4:1. Трэці радок дзеляць «Неман» і «Гомель» у якіх па 36 балаў.[/vc_column_text]