Зрабіць Дзяды непрацоўным днём – даць магчымасць ушанаваць продкаў!


Адным з першых рашэнняў Вярхоўнага Савету пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі стала стварэнне выходнага дня на Дзяды – 2 лістапада. Гэта змянілася ў 1996-ым – выходны быў адменены. Узамен вольным маем дзень кастрычніцкай рэвалюцыі

На Дзяды – традыцыйны дзень памяці продкаў – беларусы прыходзяць прыбраць могілкі і ўшанаваць памяць памерлых. Праўда, ужо амаль 20 гадоў даводзіцца рабіць гэта не ўласна на Дзяды, 2 лістапада, а ў бліжэйшы выходны, бо Дзяды скрэсленыя з афіцыйнага календара святаў.

«Раней як я памятаю, калі я маленькая была – гэта быў выходны дзень. У гэты дзень народ прыходзіў, а не прасіцца сысці з працы. Не бегаў там кудысьці. Кожны з нас прыходзіў, заказваў службу, маліўся, прыбіраў», – кажа жыхарка Менску.

Больш за 1200 чалавек ужо падпісаліся пад электроннаю петыцыяй на сайце zvarot.by, каб зрабіць Дзяды непрацоўным днём. Арганізатары разлічваюць сабраць некалькі тысяч подпісаў. Падпісацца пад зваротам заклікаў і галава Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Калі паглядзець беларускі каляндар выходных дзён, то атрымліваецца суцэльны Савецкі саюз – 1 траўня, 9 мая, 7 лістапада. І разам з тым нам не хапае нечага свайго беларускага, нацыянальнага ў гэтым календары», – тлумачыць аўтарка петыцыі Алена Германовіч.

А ці гатовыя беларусы адмовіцца ад святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі?

Адказ у відэа вышэй!

Наста Ільіна, «Белсат»