Жукоўскі зашыў рот на знак пратэсту


Восем еўрапейскіх краінаў следам за Еўразвязам знялі санкцыі са 170 беларускіх чыноўнікаў ды трох кампаніяў – паведамляе кіраўнік дыпламатыі Абʼяднанай Еўропы Федырыка Магерыні. А ў Беларусі тым часам – чарговы суд над свабодай слова. У Гомлі пакаралі буйнымі штрафамі журналістаў Кастуся Жукоўскага і Ларысу Шчыракову. Паводле пакараных, аабвінавачанні супярэчаць не толькі галоўнаму закону краіны, але і папросту здароваму сэнсу.