Жлобінскі БМЗ ідзе на дно


Беларускі металургічны завод – візітка Жлобіна. Але гады росквіту – у нябыце. Расплочвацца за шматмільённыя крэдыты дапамагае дзяржава. А ў Еўропе могуць распачаць расследаванне адносна імпарту арматуры з заводу. Паводле ж інфармацыі «Белсату», банкаўскія рахункі БМЗ могуць арыштаваць за пазыкі перад «Гомельэнерга». Чаго чакаць чорным металургам, якіх больш за 11 тысячаў чалавек?