Заводы Светлагорску: канец блізкі


Цуды эканомікі ад кіраўніка Беларусі. Адзін па другім заводы адпраўляюць працаўнікоў у вымушаныя адпачынкі. А некаторыя – на скрайняй мяжы, закрыцця ды ліквідацыі. Як светлагорскі «Мантажлёгмаш». Калі Аляксандр Лукашэнка прыходзіў да ўлады, абяцаў запусціць заводы. Вось і запусціў. Толькі так, што яны даведзеныя да ручкі.