Залатая шайба Колі Лукашэнкі


Ізноў Беларусь. І залатая шайба для залатога хлопчыка. Коля Лукашэнка гуляе ў хакей і, вядома ж, перамагае. І нічога, што ў аматарскім конкурсе за яго падстаўленыя прафесійныя гульцы, а ахова хапае за глотку супернікаў сына кіраўніка. Ніколі яшчэ дзіцячы хакей не прыцягваў столькі ўвагі. Усе дзяржаўныя тэлеканалы ды газеты зрабілі вялікія рэпартажы. І неістотна, якім коштам, бацька пераможцы можа піць шампанскае.