Захоп закладнікаў у Ерэване


Адзін паліцыянт загінуў, яшчэ чацвёра былі параненыя падчас захопу сядзібы палка патрульна-ахоўнай службы ў прыгарадзе Ерэвану.

Узброеныя людзі ўтрымліваюць будынак з чатырма закладнікамі з учорашняй раніцы і патрабуюць вызвалення лідара апазіцыйнага руху «Новая Арменія» Жырайра Сефіляна, якога лічаць палітзняволеным. У першыя ж гадзіны захопу яны абвесцілі пра пачатак збройнага паўстання.