Захад не прызнае вынікаў беларускіх выбараў


Выбары не былі сумленныя і не адпавядалі міжнародным стандартам – з такімі заявамі выступаюць прадстаўнікі Еўразвязу, незалежныя назіральнікі і апазіцыя. Захад кажа, што істотных зрухаў у бок дэмакратычнасці не было, ды настойвае на неадкладных зменах у выбарчым заканадаўстве, згодна з рэкамендацыямі АБСЕ. Прапановы ў паляпшэнні выбарчага працэсу гучаць і з боку апазіцыі ды новых дэпутатаў.