З якімі чаканнямі менчукі сустракалі 2017-ты?


Святкаванне Новага года, якое доўжыцца не адзін дзень. Праводзілі стары ды сустракалі новы год жыхары Беларусі ня толькі ў суботу і нядзелю: першы панядзелак 2017-га таксама быў афіцыйным выходным. Галоўныя ж навагоднія ўрачыстасці ў сталіцы адбыліся ў цэнтры паміж Нямігаю ды Кастрычніцкаю плошчаю. Не зважаючы на незімовае надворʼе, навагоднія зычэнні былі самыя шчырыя.