З Лятакіі – ў Варонеж. Вынікі вайны


Расейскія вайскоўцы вяртаюцца адтуль, дзе іх афіцыйна доўгі час і не было. З медалямі ад сірыйскіх генералаў, пад гукі фанфараў і ўрачыстых рапартах пра баявыя дасягненні. Ніводнага бомбамятання міма, ніводнага пападання ў мірныя абʼекты – калі верыць афіцыйным справаздачам. Дый сам міністр абароны рапартуе, што ўсе ваенныя мэты дасягнутыя, гэтак званая «Ісламская дзяржава» моцна пацярпела ад расейскай зброі.