З дня смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна прайшло 6 гадоў


Шэсць гадоў таму знайшлі мёртвым заснавальніка і галоўнага рэдактара сайту «Хартыя’97» Алега Бябеніна.

Паводле афіцыйнай версіі смерць наступіла праз самагубства. Блізкія і калегі журналіста ставяць гэтую версію пад сумнеў ды настойваюць на тым, што гэта было палітычнае забойства.

Алег Бябенін з 1998-га кіраваў адным з галоўных беларускіх апазіцыйных сайтаў. Сышоў з жыцця акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010-га года, ён уваходзіў у каманду кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава, ды ягоная смерць сталася пэўным знакам запалохвання ўсёй журналісцкай супольнасці. Паводле рэдакцыі сайту «Хартыя’97», праўду пра смерць Алега Бябеніна мы даведаемся толькі пасля змены ўладаў у краіне.

НН, «Белсат»