Аб'ектыў 02.04.2018 «Юнацтва» – «Нёман»: зацятая барацьба за Кубак прэзідэнта


Хакей

«Юнацтва» і «Нёман» працягнулі сёння фінальную серыю чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе, другі сезон запар змагаючыся міжсобку за Кубак прэзідэнта ў вырашальным процістаянні.

Летась гульні распачыналіся ў Менску, але «мядзведзі» саступілі гарадзенцам усухую 0:4. Цяпер ім удалося лідараваць на пляцоўцы суперніка, але перамога ніяк не абяцае лёгкага жыцця менчукам. Яны ўвогуле выглядаюць адставальнікамі, і будзе неверагодным, калі «Юнацтву» ўдасца гэтую серыю выгуляць. Сённяшні матч, другі ў Менску, выдаўся самым малавыніковым за серыю. Пасля двух перыядаў у пратаколе трымалася толькі адна шайбачка, закінутая гарадзенцам Сяргеем Маляўкам на 24-й хвіліне. Але гаспадарам удалася галявая атака, на пяцідзясятай хвіліне. 23-х гадовы нападнік Аляксандр Когалеў. Двубой перайшоў у оўвэртайм.

Гандбол

Выставіўшы жорсткую абарону, Берасцейскі гандбольны клуб даў рады на нічыю, 28:28, у двубоі з французскім «Нантам» на стадыі 1/8-ай фіналу Лігі чэмпіёнаў Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі. І набраў першы пункт за ўвесь час выступу ў плэй-оф галоўнага клубнага турніру кантыненту. Але асэнсаванне, як гуляць супраць гэтага французскага выскачкі, на жаль, прыйшло позна. Пасля паразы ў Берасці з розніцаю восем мячоў мяшкоўцы трэці раз запар пакідаюць Лігу чэмпіёнаў яшчэ да чвэрцьфіналу.

Футбол

У 28-ым туры чэмпіянату Нямеччыны па футболе дзейны чэмпіён, «Баварыя», знесла дортмундскую «Барусію» з хет-трыкам Робэрта Левандоўскага, мячамі Хамэса Радрыгеса, Томаса Мюлера, Франка Рыбэры ды агульным вынікам 6:0. Але мюнхенцам давядзецца пачакаць яшчэ тыдзень, каб афіцыйна аформіць чарговае чэмпіёнства. За шэсць тураў да канца чэмпіянату ў Бундэслізе «Баварыя» лідаруе з 17-ціпунктаваю перавагаю над «Шальке-04».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/hcjunost

Глядзі таксама
Каментары