Якім будзе бюджэт налета?


Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытанні закон аб бюджэце, хаця яшчэ напярэдадні ўдзень ён ня быў унесены. Бюджэт звярстаны з прафіцытам амаль на мільярд долараў, хаця, гэта – відавочна – без уліку выплаты замежнай запазычанасці, на якую, паводле міністра фінансаў, трэба будзе дапазычыць яшчэ паўтара мільярда.

Чаго чакаць у наступным годзе? Якія дзяржвыдаткі скароцяць, а якіх – дададуць і адкуль будуць брацца грошы?