Якая місія ў Канапацкай ды Анісім?


Яшчэ не астылі выбарчыя бюлетэні ды ўрны, а ўжо Экспертная рада пры Аб’яднанай грамадзянскай партыі разважае пра неабходнасць зменаў, каб выбары сталіся сумленнымі. Як пакуль у парламенце толькі дзве непраўладныя прадстаўніцы. Ганна Канапацкая на сустрэчу прыйшла. А вось Алена Анісім часу не знайшла.