Як змянілася аплата даяркі з заробкам 82 рублі пасля агалоскі ў медыях?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/XFFmuf8YRVY”][vc_column_text]Свежае паветра, спакой, сняжок, коні ды куркі… Ідылія! Якая, што праўда, заканчваецца там, дзе пачынаецца цяжкая сялянская праца.

Без адпачынкаў і выходных, з 5-й ранку і да позняга вечара, у брудзе, у спёку і мароз. Адною з найбольш складаных у сельскай гаспадарцы лічыцца праца даяркі. Але, як высвятляецца, найменш аплатнай. Нават у самы плённы летні час.

«Малака шмат было, я не скажу колькі, але бочкі мы поўныя вазілі з поля, заробак выходзіў каля Br 2 млн, Br 1.8 млн., недзе так», – распавядае Жанна Рудак, даярка ААС «Сельцы».

$ 42 – за месяц без выходных

Увосень і ўзімку, нягледзячы на працу без выходных, заробкі меншыя, але каб настолькі! 82 рублі!!! Або $ 42. Пры чым частку заробку выплацілі не грашыма, а рыбнымі кансервамі.

Кансервы хутка зʼелі, але чым далей карміць дзяцей, шматдзетная маці не ведала. Тады адзін з сыноў паехаў шукаць праўды ў сталіцу – у Адміністрацыю прэзідэнта.

«Зайшоў у прыёмную, сказалі: у нас такім не займаюцца. Трэба было ехаць у Віцебск, але ў Віцебск ехаць у мяне грошай не хапае», – узгадвае Аляксандр Рудак.

Інтэрнэт даведаўся, начальства пачало варушыцца

Ад безвыходнасці хлопец змясціў разліковы аркуш маці ў сацыяльнай сетцы. Медыйны розгалас быў такі, што кіраўніцтва калгасу адразу паабяцала зрабіць… пераразлік заробкаў.

«Мы будзем карэктаваць заробак, памыліліся. Заробкі за кастрычнік ва ўсіх былі нізкія – мы няправільна падлічылі выручку. А фонд на зарплату ў нас залежыць ад таго, колькі прадпрыемства зарабіла за месяц», – тлумачыць Юрый Бадун, выканальнік абавязкаў кіраўніка ААТ «Сельцы».

Бухгалтар: «Нічога не скажу!»

Мы хацелі высветліць, як кіраўніцтва і бухгалтэрыя маглі адразу не заўважыць памылкі, налічваючы працаўнікам заробкі па Br 80, а некаторым і ўдвая меншыя за гэты. Але, супрацоўніца бухгалтэрыі адмовілася размаўляць з журналістамі «Белсату».

Больш за тое, нават працаўнікам размаўляць з журналістамі забаранілі.

«Сказалі каментароў не даваць ніякіх!», – прызнаецца адна з даярак.

Некаторыя зарабілі па $ 20!

Тым часам працаўнікам выдалі новыя… не, не заробкі, а разліковыя лісты. У папярэднім рабочаму, які ў кастрычніку адпрацаваў 332 гадзіны (гэта 31 дзень па 10 гадзінаў працы) налічылі Br 40 заробку. Цяпер жа, пасля пераразліку, дадалі да заробку мільён.

У іншых калгасах – аналагічная сітуацыя

Не да жартаў працаўнікам іншых калгасаў. Як нам распавялі жыхары, гэткая сітуацыя – ва ўсіх гаспадарках Глыбоччыны, але распавядаць пра сябе людзі баяцца.

«Баяцца, што як у нас дом, напрыклад, калі не адпрацаваў 10 год, могуць забраць. Шмат у каго дзеці, шматдзетных семʼяў шмат. Усе баяцца беспрацоўнымі стаць. Звольніцца ў горад зʼехаць – там таксама працы няма», – тлумачыць Аляксандр Рудак.

Як кажуць сяляне, галоўнае зіму перазімаваць, улетку ж ягады, грыбы ды гароды – шмат працы ў сваёй гаспадарцы і шмат у калгаснай, толькі вось з апошняй як з казла: ні руна ні малака.

Вольга Старасціна, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]