Як валанцёры ратуюць змерзлых бяздомных


У Беларусі падчас экстрэмальных марозаў асабліва цяжка даводзіцца тым, каму няма дзе ад іх схавацца – бяздомным. Нялёгкі лёс чалавека без вызначанага месца жыхарства і ўлетку, але пры мінусавых тэмпературах гаворка ідзе пра ратаванне ад смерці. Гарачымі напоямі і першай медычнай дапамогай ратуюць валанцёры, але маразы – толькі лакмусавая паперка, што ўскрывае карэнныя праблемы сацыяльнай палітыкі ў Беларусі.