Аб'ектыў 20.07.2017 Як толькі еўрапейцы з’ехалі, улады пачалі масавыя рэпрэсіі


10 содняў арышту – такім вынікам скончылася сённяшняе паседжанне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску для грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык. Рэжысёрку пакаралі за ўдзел у акцыі салідарнасці з фігурантамі ў справе «патрыётаў», што адбылася 22-га чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Цяпер у актывісткі ёсць 5 дзён на абскарджванне гэтага рашэння.

«Баяцца розгаласу, бо за кратамі застаецца яшчэ каля дзесяці палітзняволеных. Гэта нагода Еўропе ціснуць на Лукашэнку, каб выпускаў людзей, бо будуць санкцыі. Гэтага ўсяго баяцца. Была місія АБСЕ ў Менску. Яна зʼехала – можна зноў нас закатваць у асфальт», – пракаментавала свае содні Мікалайчык.

Максіма Вінярскага пакаралі 15-цю соднямі арышту

Сам Вінярскі на судовае паседжанне не зʼявіўся, бо быў на пахаванні сваяка. А вось актывістам «Моладзі БНФ» Міколу Логвінаву і Мікіту Краснакуцкаму за салідарнасць на Кастрычніцкай плошчы суд прызначыў штраф памерам Br 690 кожнаму.

Вялізны штраф памерам Br 1150 атрымаў і актывіст Арцём Чарняк. Прадстаўніка «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова пакаралі 10 соднямі арышту

Cудовы канвеер для актывістаў на гэтым не спыніцца

Днямі Леаніда Кулакова запрасілі ў міліцыю для складання чарговага пратаколу – гэтым разам за акцыю салідарнасці з палітвязнямі 7-га ліпеня.

Адметна, што новая хваля рэпрэсіяў прыпадае на адʼезд з Беларусі высокіх еўрапейскіх чыноўнікаў – акурат напярэдадні дэлегацыя Еўрапарламенту скончыла свой двухдзённы, гэтак чаканы афіцыйным Менскам візіт у нашую краіну.

Віталь Бабін, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары