Як моцна выраслі кошты ў 2015-м?


Дзяржаўныя статысты хваляцца нізкаю інфляцыяй. І, прынамсі, на графіках Беларусь выбыла з неганаровай тройкі лідараў сярод краінаў СНД, у якой трымалася больш за 10 гадоў. Аднак як статысты ні круцяць лічбамі, рэчаіснасць б’е па нашых кашалях.