Як Лукашэнка рэагуе на падзенне рубля?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbE13dy1HTWNVbUklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Цягам тыдня беларускі рубель адносна долара дэвальваваўся амаль на пяць адсоткаў.

Калі яшчэ ў панядзелак афіцыйны курс Нацбанку быў 20 132 рублі за долар, то курс у выходныя 21 095. Услед за зменамі лічбаў у абменніках выраслі, на 33 % выраслі тарыфы на камунальныя паслугі – ацяпленне і гарачую ваду.

Да агульнае карціны сацыяльна-эканамічнага крызісу дадаліся акцыі пратэстаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія цягам тыдня прайшлі ў Гомлі, Воршы, Маладзечне і Віцебску. Іпэшнікі дамагаюцца адмены ўказу нумар 222. Калі гэтага не адбудзецца, эксперты прагназуюць адначасова зʼяўленне дэфіцыту на шэраг тавараў, рост коштаў і беспрацоўя па ўсёй краіне.

Паводле апошняга апытання Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў большасць беларусаў лічыць, што краіна развіваецца ў няправільным кірунку.

На збядненне жыхароў Беларусі ўлады рэагуюць згодна са сваёй сістэмай вартасцяў. На нарадзе па пытаннях бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўны прыярытэт – падтрыманне сілавікоў, а змену курсаў і адсутнасць тавараў у крамах народ даруе. Глядзіце відэасюжэт.

Аркадзь Несцярэнка, «Белсат»