Як ІП адпратэставалі сёння ў Менску


Працягваецца супрацьстаянне прадпрымальнікаў і ўладаў. Каля трохсот гандляроў з розных куткоў Беларусі прыйшлі сёння да будынку Міністэрства падаткаў і збораў. Галоўным патрабаваннем застаецца адмена ўказу № 222. Пратэстоўцы на чале з Міколам Статкевічам ды Анатолем Шумчанкам намагаліся сустрэцца з кіраўніком ведамства, аднак чыноўнік на публіцы не з’явіўся. Тым часам некаторыя з ахвотных гэтак і не змаглі трапіць на акцыю.