Як дзяржава ашуквае пенсіянераў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/FT0osNGHv-M”][vc_column_text]Сацыяльная дзяржава па-беларуску. Больш за 20 гадоў пенсіянерка з Менскага раёну, якой ідзе дзявяты дзясятак, збірала грошы на ўласнае жытло. Але замест доўгачаканага даху над галавою мае квадратныя метры з поўнай адсутнасцю якіх-кольвек цывілізаваных умоваў жыцця, з тэмпературай у памяшканні як на вуліцы. Жанчына кажа – падманулі, улады адказваюць ёй – бачылі, што набывалі. Ні звароты, ні тэлефанаванні вынікаў не прыносяць – толькі абяцанні.

80 квадратных метраў без электрычнасці, ацяплення, вады і газу. За 12 кіламетраў ад Менску, у вёсцы Рахманькі 83-гадовая Галіна Міцкевіч жыве ў будынку былой крамы, які набыла ў Менскага райспажыўтаварыства год таму. Будынак прадавалі з аўкцыёну – пенсіянерка заплаціла 172 мільёны, але, кажа, не бачыла, у якім стане прадаюць нерухомасць.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]