Яйкі ратаўнікоў выклікалі ажыятаж у Горадні


Яйкі з нумарам тэлефона ратаўнічай службы выпусціла «Птушкафабрыка Гарадок» з ініцыятывы гарадскога аддзялення МНС. Незвычайным чынам ратаўнікі пастанавілі нагадаць насельніцтву пра бяспеку.

«Рэклама супрацьпажарнай скіраванасці – паказаць, каб людзі ведалі, па якім нумары тэлефанаваць, улічваючы, што яйка людзі часта набываюць, у кожнай сям’і яно ёсць, улічваючы тое, што ў Гарадоцкім раёне ёсць такая фабрыка, вырашылі такім чынам зрабіць такую рэкламу», – тлумачыць Марына Фандо, прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Незвычайныя яйкі выклікалі сапраўдны ажыятаж у насельніцтва

Жыхарка Віцебску Алена Шабуня абышла ўвесь горад у пошуках прадукцыі. Яйкі птушкафабрыкі знайшла, а рэкламы на іх – не.

«Я шукала яйкі з маркіроўкай «МНС 101», у Віцебску нідзе няма, я ўжо гатовая памяняць два латка яек на адзін з маркіроўкай МНС. Дзе мне ўзяць?», – скардзіцца жанчына.

Партыя з тэлефонам пажарнай службы была невялікая

У сувязі з цікаўнасцю людзей да яек з сацыяльнаю рэкламаю раённы аддзел надзвычайных сітуацыяў прапанаваў прадпрыемству павялічыць аб’ём прадуктаў з маркіроўкаю. Аднак на птушкафабрыцы Алене распавялі, што яйкі выпусцілі ў межах прафілактычнай акцыі, дадатковай партыі з надпісам «МНС 101» больш не плануюць.

Юлія Лабанава, «Белсат»