Ягора Пратасеню пахавалі


Схавацца ад адказнасці ды яшчэ і за плячыма моцнай дзяржаўнай машыны, спрабуюць і ў іншай гісторыі. У Салігорску пахавалі маладога хлопца Ягора Пратасеню, які на пачатку года спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у турэмнай камеры, каб адпомсціць судовай і праваахоўнай сістэме. Якая, паводле самога Ягора, сфальшавала крымінальную справу супраць яго, у літаральным сэнсе выбіваючы патрэбныя паказанні.