Вёска ў Лідскім раёне тоне ў свіным гноі


Патанаем у свіным гноі. Гэткі крык адчаю прыйшоў у нашую рэдакцыю ад жыхароў вёскі Дворышча, што ў Лідскім раёне. Паводле іх, на аднайменным тамтэйшым свінакомплексе, дзе гадуецца некалькі тысяч галоў, не працуе належным чынам сістэма ачысткі адкідаў. Што здарылася і чаму не рэагуюць мясцовыя ўлады?