Выбітная перамога гандбольнай зборнай


Мужчынская гандбольная зборная нашай краіны атрымала перамогу ў другім матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы, што прымае Польшча.

Пасля першага двубою, калі мы саступілі харватам 21:27, аднак паказалі добрую гульню ў першым тайме, на гэты раз супраць Ісландыі, беларусы правялі цудоўна цалкам увесь матч. У Катовіцэ дружына Шаўцова ў драматычным па напале двубоі нанесла паразу Ісландыі – 39:38. Таксама гэтая сустрэча стала самаю выніковай за ўсю гісторыю фінальных турніраў кантынентальных чэмпіянатаў – да гэтага ніводнай пары не ўдавалася на дваіх закінуць 77 мячоў. Заўтра беларусы згуляюць з нарвежцамі, і для працягу далейшай барацьбы патрэбная толькі перамога, каб не залежаць ад выніку сустрэчы Харватыя–Ісландыя.