Выбары ў Іране. Чорнае супраць белага


Перамога мясцовага «ліберала» – дзейнага прэзідэнта Хасана Рухані –азначае, што сітуацыя ў рэгіёне і ўнутры самога Ірану, прынамсі не пагоршыцца.

Пасля ўчорашніх выбараў прэзідэнт у Іране не змяніўся. Хасан Рухані амаль на 20 % абышоў свайго галоўнага суперніка, былога генеральнага пракурора Эбрагіма Раісі.

Іранскія выбары мясцовыя журналісты празвалі змаганнем чорнага – нашчадак роду Мухамеда Эбрагім Раісі носіць цёмную чалму і белага – Хасан Рухані, як дыпламаваны багаслоў носіць такую чалму. Дзеючы прэзідэнт прыхільнік умеранага палітычна-рэлігійнага – у Іране гэты сферы цесна сплеценыя разам – курсу. Абяцанні скончыць з міжнароднай ізаляцыя і стварыць больш свабоднае грамадства прынеслі яму перамогу чатыры гады таму.

«У яго былі вельмі сур’ёзныя супернікі, але поспехі ў вонкавай палітыцы – гэта вялізарная перавага, якой можа пахваліцца Хасан Рухані, а таксама тое, што ён вырашыў ядравае пытанне, што прыбрала з іранскага грамадства цень няўпэўненасці і пагрозы вайны», – кажа Хасан Хані, прафесар універсітэту Імама Садыка.

А за гэтым пайшлі і эканамічныя поспехі – пасля ядравай здзелкі з ЗША і частковага зняцця санкцыяў на экспарт нафты, інфляцыя ў краіне скарацілася з сарака да менш, як дзесяці адсоткаў. У выбарчай кампаніі ён абяцаў не спыняцца на дасягнутым.

«Нам не хопіць аднаго толькі ядравага пагаднення, – заявіў Рухані. – Усе санкцыі мусяць быць зняты. Нельга сказаць, што мы не задаволеныя нашымі дасягненнямі, але мы ў стане зрабіць больш і працягнуць наш шлях наперад».

У сваю чаргу Эбрагім Раісі – прыхільнік больш жорсткай унутранай палітыкі – напрыканцы васьмідзесятых ён засядаў у гэтак званай камісіі смерці, што прыгаварылі да найвышэйшай кары больш за чатыры тысячы палітычных вязняў. Пасля выбараў 2009 году ён асабіста прыгаварыў да смерці дзевяцярых дэманстрантаў. Яго падтрымлівае сам Сэед Алі Гусэйні Хамэнэі – вярхоўны духоўнага лідар Ірану. Аднак адмыслоўцы мяркуюць, што час фундаменталізму прайшоў.

«У нас цяпер вялізарная колькасць добра адукаваных людзей, іранцы – палітычна дарослыя. Я думаю, што ў шмат якіх пытаннях – ня горш за грамадзянаў заходніх краінаў», – лічыць рэдактар «Tehran Times» Магамад Алі Сакі.

Унутраная і ў вялікай ступені вонкавая палітыка – не ў прэзідэнта, а ў руках духоўных лідараў і персанальна Сэеда Хамэнэі. Выпраўленне дачыненняў з заходнім светам для Тэгерану задача і так ня простая, а пасля перамогі Доналда Трампа – толькі ўскладнілася. Амерыканскі лідар у сваім першым замежным турне падкрэсліў, што Вашынгтон працягне рабіць стаўку на Саудаўскую Аравію – геапалітычнага праціўніка Ірану.

«Шмат хто з замежных лідараў выказваў мне сваё занепакаенне тэрарыстычнай пагрозай, пагрозай радыкалізацыі і Іран грае ролю ў абедзвюх гэтых зʼявах. Але цяпер мусульманскія лідары гатовыя ўзяць на сябе адказнасць і згуляць большую ролю ў барацьбе з тэрарызмам у сваім рэгіёне», – заявіў Доналд Трамп.

У рэгіёне гэтыя суперніцтва разыгрываецца ў Емене і Сірыі, дзе Саудаўская Аравія і Іран чужымі рукамі вядуць грамадзянскія войны. Перамога ж мясцовых лібералаў азначае толькі тое, што сітуацыя ў рэгіёне і ўнутры самога Ірану, прынамсі не пагоршыцца.

Усевалад Шлыкаў