Выбары скончыліся, суды – распачаліся


Мінула ўжо амаль два тыдні пасля выбараў у Парламент нашай краіны, а разлічвацца за так званаю «лібералізацыю» падчас кампаніі прыходзіцца цяпер. Беларуская Феміда па-свойму разумее палітычную агітацыю і карае былых кандыдатаў за ўласна прапаганду сваіх ідэяў, сярод якіх – любоў да краіны, мовы ды нацыянальнага сцягу. Перашкаджае ўладам і актыўная пазіцыя нават ініцыятывы за паляпшэнне роварнай інфраструктуры.