Восеньскія кірмашы і танная гародніна


Бульба па дваццаць пяць капеек за кіло, моркаўка – не даражэй за шэсцьдзесят капеек. Падобныя кошты на сельскагаспадарчых кірмашах Менску дазволілі прадаць больш як дзевяцьсот тонаў гародніны, фруктаў і дзясяткі тон мяса і рыбы. Агулам, прыкладна на паўмільёна долараў толькі за мінулыя выходныя.