Аб'ектыў 30.04.2017 «Водаканал» патрабуе зруйнаваць дом шматдзетнай сям’і


Сямʼя з Ваўкавыску вырашыла пабудаваць дом на сваім зямельным надзеле. Сямʼя вялікая – чацвёра дзяцей, двое ўнукаў і такая прыбудова адзіная магчымасць камфортна жыць усім разам. Пабудову ўзгаднілі, узялі крэдыты, а пасля таго як дом фактычна дабудавалі, высветлілася, што пабудова стаіць на цэнтральнай трубе, якая забяспечвае вадою ўвесь горад. Цяпер чыноўнікі патрабуюць знесці дом.

Глядзі таксама
Каментары