Віцебскія ўлады прагнуць элітных аўтаў


У Віцебскай вобласці чыноўнікі чарговы раз пацвярджаюць – крызіс існуе для грамадзянаў, але не для чыноўнікаў. Дзяржаўнае прадпрыемства «Віцебскаўтадар» хоча набыць сабе новы аўтамабіль з самай дарагой з даступных камплектацыяў, коштам амаль паўмільярда рублёў. Пікантнасці сітуацыі дадае і той факт, што Віцебская вобласць застаецца нязменным лідарам у затрыманні заробкаў працоўным.