Аб'ектыў 29.03.2018 Валейбалісткі «Мянчанкі» сталіся пяціразовымі чэмпіёнкамі Беларусі


Валейбол

Бывае, што і ў нашых унутраных спаборніцтвах для адной з камандаў можна ўжыць тэрмін «космас». Калі на пляцоўцы з аднаго боку прадстаўніцы першага ў Беларусі прафесійнага жаночага валейбольнага клубу, але сёння, як падаецца на афіцыйным сайце клубу «Берасце», тут аптымальны склад маладосці і досведу, а з іншага – фіналісткі другога паводле ранжыру еўракубкавага турніру – Кубка ЕКВ – «Мянчанка». У такім супрацьстаянні варыянтаў з вызначэннем чэмпіёна краіны не бывае. Сталічныя дзяўчаты перамаглі ў серыі 3:0.

Калі Вользе Пальчэўскай, няхай яна нас прабачыць, 33, то ейная папярэдніца ў нашых інтэрв’ю – Юлі Мінюк – толькі 2000 года нараджэння, але дасягнула яна ўжо росту 190 сантыметраў, а летась сталася бронзаваю прызёркаю юніёрскага чэмпіянату Еўропы і дапамагла зборнай нашых 18-цігодак прабіцца на аргентынскі чэмпіянат свету ў іхным узросце. «Мянчанка» святкуе трэцяе запар чэмпіёнства, а «Прыбужжа», сабраўшы такую «залатую» моладзь, рыхтуе пальчыкі да наступнага сезону, калі, як упэўненыя ў горадзе над Бугам, дадуць больш упарты супраціў лідару айчыннага валейболу і пастараюцца вярнуць сабе тытул найлепшай каманды краіны. Паўтарыўшы 2014-ты, калі, заваяваўшы золата, пашчасціла адсунуць «Мянчанку» на другое месца.

Тэніс

У гэтыя хвіліны беларуска Азаранка змагаецца за чацвёрты ў ейнай кар’еры фінал буйнога турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі ў амерыканскім Маямі, ведучы барацьбу супраць амерыканкі Слоўн Стывэнз, якая значна дадала фізічна за апошні год.

Футбол

Прэзідэнту грэцкага футбольнага клубу ПАОК Івану Савідысу забаранілі наведваць усе футбольныя стадыёны краіны цягам трох гадоў пасля таго, як выбег на поле з пісталетам за пасам падчас гульні. Пра гэта абвесцілі сёння ў Дысцыплінарным камітэце грэцкай лігі. Пра гэта абвесцілі сёння ў Дысцыплінарным камітэце грэцкай лігі.

Алесь Пуціла, «Белсат», vk.com/vc.minsk

Глядзі таксама
Каментары