Аб'ектыў 03.04.2018 Валейбалісткі «Мянчанкі» прагулялі дзяўчатам з Турцыі. Ці возьмуць рэванш?


Валейбол

Нарэшце ўсе квіткі на падзею ў адроджаным палацы спорту «Уручча» распрадалі. Каманда «Мянчанка» прыняла тут суперніка, узроўню якога яшчэ не зведала ў цяперашніх гульнях на Кубак еўрапейскай канфедэрацыі валейболу – «Эджзаджыбашы Вітра».

Але ў гэтых магутных стамбульскіх дзяўчат узялі сэт. Нашыя суперніцы з фіналу другога паводле рангу еўратурніру з генеральным спонсарам – аднайменнаю стамбульскаю кампаніяй, якая мае ў сваім складзе пад 12 тысячаў працаўнікоў, могуць дазволіць сабе ў складзе па дзве амерыканкі ды сербкі, адная з якіх – дыяганальная Тыяна Бошкавіч – даставіла сёння гаспадыням шмат непрыемнасцяў. А таксама галоўнага трэнера – бразільца.

А быць бронзавым прызёрам чэмпіянату Турцыі летась і цяперашнім паўфіналістам першага дывізіёну – зусім не тое, чым крышыць усіх суперніц у чэмпіянаце Беларусі. Сёння нашыя госці памыляліся нярэдка, але «Мянчанка» – часцей. Беларускі прагулялі 1:3, Двубой у адказ у Турцыі – 10 красавіка.

Футбол

Як падаецца ў Пісанні, каго толькі ні было пры сустрэчы Госпада, калі ён урачыста ўваходзіў у Іерусалім. І ўсе яны казалі: «Асана сыну Давідаву!». Але прайшло ўсяго чатыры дні, і той жа народ тою ж моваю крычаў: «Распні, распні Яго». Прыкладна такое ж дзіўнае ператварэнне здарылася і з футбольным клубам «Крумкачы». Адрынутыя зруйнаванаю яшчэ не ўсюды кшталту савецкай бюракратычна-чыноўніцкаю сістэмай, яны знайшлі ў сабе сілы вярнуцца.

Трапіўшы ў жорны палітыкі непрыняцця Беларускай федэрацыяй футболу, клуб адрадзіўся ў мінімальныя тэрміны і, падтрыманы чэмпіёнам СССР 1982 года, старшынём Менскай гарадской федэрацыі футболу Міхаілам Вяргеенкам, распачынае новы шлях угору, заявіўшыся ў другую лігу.

«Ініцыятары былі заўзятары, ніхто не хацеў, каб такі самабытны клуб паміраў. Хацелася руху, абсалютна ў любой лізе, будзь то АЛФ, будзь тое аматарскі турнір гораду Менску», – зазначыў сузаснавальнік каманды Яўген Касцюкевіч.

У камандзе засталіся сапраўдныя яе патрыёты: брамкар Антон Шунто, паўаборонца Кірыл Алексіян, больш дасведчаны нападнік Аляксей Хадневіч, збярэцца, паводле Яўгена Касцюкевіча, баявы калектыў. Аляксей Кучук – галоўны трэнер.

«Гэта абсалютна іншая каманда, новая юрыдычная асоба, новая, можна сказаць, гісторыя, таму мы ніякім чынам не перакрыжоўваемся ні па якіх фінансавых пытаннях са старым ТАА ФК «Крумкачы», – дадаў Касцюкевіч.

У сваім першым афіцыйным матчы сезону, 15 красавіка, у нядзелю, «Крумкачы» прымуць гасцей з Гарадзеншчыны – клуб «Ашмяны-Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры». Час пачатку і месца правядзення гульні абвесцяць неўзабаве.

Гандбол

Мару заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, суддзі найвышэйшай нацыянальнай катэгорыі па гандболе, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Аркадзя Маўсесава, які раптоўна пайшоў з жыцця ў 2015-ым, калі яму было 63 гады, ажыццявілі на кафедры спартовых гульняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсі

Акрамя алімпійскага чэмпіёна Канстанціна Шараварава, тут былі таксама пераможцы Алімпіядаў Аляксандр Каршакевіч, Андрэй Барбашынскі і Міхаіл Якімовіч, легендарны трэнер Спартак Мірановіч, трэнерка Раіса Грэбень. З 2016-га ва ўніверсітэце ладзяць мужчынскі турнір па гандболе памяці Маўсесава. Спадар Аркадзь прысвяціў працы на кафедры спартовых гульняў універсітэту 39 гадоў жыцця.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/vc.minsk

Глядзі таксама
Каментары