Уся праўда пра зайцаў "Белгазеты"


Зайчык – гэта сімвал ня толькі беларускіх грошай, але і аднаго з незалежных выданняў – “Белгазеты”. На святочнай сустрэчы выдання можна было пазнаёміцца з тым, хто іх малюе, і высветліць, ці ўсё так проста з беларускім зайцам, як здаецца на першы погляд.