Усебеларускі сход за стагнацыю


Дагэтуль усё рабілі слушна! А таму абраны эканамічны курс трэба працягнуць на наступную пяцігодку. Гэткую ацэнку дзеянням уладаў далі дэлегаты гэтак званага Усебеларускага нацыянальнага сходу. Ды ўхвалілі выніковую рэзалюцыю. Што праўда, рэальная сітуацыя ў эканоміцы выглядае штогод толькі горш.