Урадавая ліхаманка ва Украіне


Урадавы крызіс ва Украіне набірае рызыкоўныя формы. Пасля правалу галасавання пра адстаўку ўраду Арсенія Яцэнюка кіроўную кааліцыю пакінула фракцыя «Бацькіўшчына». Фракцыя «Самапоміч» наагул не з’явілася на паседжанне парламенту. А губернатар Адэскай вобласці, экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі заклікаў дэпутатаў Блоку Пятра Парашэнкі таксама выйсці з кааліцыі.