Улады зноў павялічаць падаткі для прадпрымальнікаў і фізічных асобаў


«І так працуем на дзяржаву», – скардзяцца прадпрымальнікі на рашэнне ўладаў зноў падвысіць стаўку адзінага падатку. У сярэднім яшчэ на 12 %. Гэта закране не толькі дробных гандляроў, але і тых, хто аказвае паслугі ў самых розных сферах – рамонты, харчаванне, будаўніцтва. У крызісныя часы павелічэнне падатку можа цалкам выбіць глебу з-пад ног бізнесоўцаў, кажуць яны.