Улады Горадні не хочуць рамантаваць дом, які развальваецца на вачах


Больш за паўстагоддзя плацілі складкі на капітальны рамонт, але калі ён спатрэбіўся – грошай няма. Больш за тое, частка дому 12 на вуліцы Цітова ў Горадні арандуецца. Але і даходу з гэтага жыхары не бачаць. Пра ўсе колы бюракратычнага пекла, што за апошнія гады прайшлі жыхары, дамагаючыся належнага, Максім Кот.