Аб'ектыў 10.04.2017 Улада цісне судамі на вядомых апазіцыянераў


Судовы канвеер не прыпыняецца

Пакуль з-за кратаў выходзяць асуджаныя за Дзень Волі, іншых актывістаў караюць за абарону ахоўнай зоны Курапатаў ды іншыя акцыі – гэтак, палітык Павал Севярынец выйшаў на волю пасля 10-ці содняў арышту за акцыю на падтрыманне вязняў у справе «Белага легіёну», што адбылася каля КДБ 31-га сакавіка. Гэта ўжо другія содні запар для Севярынца – перад гэтым ён адседзеў 15 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Воршы.

Штраф за Курапаты атрымалі Наста Дашкевіч і Вольга Нікалайчык

Першай завочна прысудзілі штраф памерам Br 345, супраць другой сведчыў будаўнік, якога самая актывіста на судзе пабачыла ўпершыню.

У выніку Вользе Мікалайчык далі штраф памерам Br 690 і збіраюцца апісаць маёмасць – колькасць неаплачаных штрафаў актывісткі на сёння складае ўжо больш за $ 7 тыс. у эквіваленце.

Пытанні да суду мае вызвалены кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус

Ён адседзеў 15 содняў у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна за тое, што нібыта «размахваў рукамі і лаяўся матам» на акцыі падтрымання вязняў 26-га сакавіка. Са словаў Паўла, на судзе ў яго спачатку было адчуванне, што апраўдаюць: паказанні сведкаў не супадалі з рэчаіснасцю.

Тым часам штрафы працягваюць сыпацца на палітыкаў ды актывістаў

Сёння аштрафавалі Ніну Багінскую, Мікіту Калачыка і старшыню партыі БНФ Аляксея Янукевіча, разгляд справы праваабаронцы Таццяны Равякі, якую вінавацяць у дробным хуліганстве, перанеслі на наступны тыдзень.

Настасся Храловіч, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары