Украінцы байкатуюць беларускія тавары пасля расследавання «Белсату»


З заклікам да ўкраінцаў не набываць тавары тых беларускіх фірмаў, што гандлююць з ЛНР і ДНР, звярнуліся ўкраінскія актывісты, якія стаяць у пікеце на адміністратыўнай мяжы з Крымам і дзяжураць на КПП, адсочваючы, каб кантрабанда не трапляла з мацерыка на паўвыспу.

Нядаўна дзякуючы расследаванню Белсату, стала вядома, што ў абыход украінскага заканадаўства беларускія вытворцы пастаўляюць у Данецк і Луганск малочныя і мясныя вырабы, алкаголь, бытавую хімію і касметыку.

Чаго хочуць пікетоўцы?

Актывісты дамагаюцца, каб Кіеў унёс у санкцыйны спіс больш за тры дзясяткі беларускіх прадпрыемстваў, што сваймі таварамі падтрымліваюць сепаратыстаў. У гэтым выпадку санкцыі ахапілі б такіх буйных беларускіх вытворцаў, як «Крыніца», «Слаўпрадукт», «Камунарка», «Беліта-Вітэкс», «Белкасмекс» і шэраг іншых. Украінскі бок можа спрычыніцца да закрыцця для іх таксама і еўрапейскіх рынкаў.

«Белсат», фота: Sergii Kharchenko / Zuma Press / Forum