Аб'ектыў 11.05.2017 У «Navi» шанец ёсць. Іх усе любяць!


Песня, за якую беларусам не сорамна, – гурт «Navi», што выступіць сёння ўвечары ў паўфінале «Еўрабачання», упершыню ў гісторыі конкурсу заспявае па-беларуску.

«Я чула гэты гурт, мне спадабалася, як яны спявалі, я трошкі разумела беларускую, бо яна падобная да ўкраінскай, і я думаю, гэта вельмі файна, што вы спяваеце на сваёй мове», – дзеліцца эмоцыямі жыхарка Кіева.

Летась перамогу Украіне на «Еўрабачанні» прынесла спявачка Джамала, якая хоць і часткова, але спявала таксама на сваёй роднай мове. А сёлета кавэр на песню «1944» пра дэпартаваных Сталінам крымскіх татараў запісаў нарвежскі музыка беларускага паходжання Аляксандр Рыбак, які перамог на «Еўрабачанні» 8 гадоў таму.

Ці выйдзе ж у фінал «Navi»?

Паводле правілаў конкурсу, галасаваць можна толькі за прадстаўнікоў іншых краінаў, таму беларусам застаецца заўзець толькі перад экранамі ды маніторамі.

«Мова душа нацыі, гэта класна, мне прыемна, што па-беларуску».

«Вельмі заўзею за беларусаў, і я думаю, што ў іх цудоўныя шанцы ёсць, гэта вельмі добры крок – спяваць на роднай мове, адстойваць сваю самасць».

– мяркуюць жыхары і госці Магілёва.

Шанец ёсць, але мы – не фаварыты

Паводле букмекерскіх кантораў, што ўжо прымаюць стаўкі, у «Наві» ёсць шанец дайсці да фіналу – але перамогу абяцаюць італьянцу Франчэска Габані.

Другі паўфінал распачнецца сёння а 22-ой гадзіне паводл менскага часу, удзел у ім возьмуць 14 краінаў, а пераможцу назавуць ужо праз два дні.

Настасся Храловіч, «Белсат», фота: Andres Putting / eurovision.tv

Глядзі таксама
Каментары