У Менску з'явіўся дом з вышыванкай


На шматпавярховіку месціцца выява не толькі беларускі нацыянальны арнамент, але і бел-чырвона-белы сцяг. Як дасціпна заўважылі інтэрнаўты, цяпер гэта сапраўдная задача для міліцыянтаў.

Дом паводле адрасу Паўліны Мядзёлкі, 15 у сталіцы здаецца ў эксплуатацыю ўжо 9 чэрвеня. Аўтарства чарговага гарадскога муралу гэтым разам належыць Упраўленню капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну сталіцы.

Нацыянальны характар носіць не толькі графіці на шматпавярховіку ў спальным раёне, але і назва вуліцы, на якой стаіць дом-вышыванка.

Вуліца Паўліны Мядзёлкі носіць імя вядомай беларускай акторкі, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў славутай аднайменнай камедыі Янкі Купалы.

Вольга Старасціна